Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 снежня 2017, 14:52

Лукашэнка актуалізаваў задачу па перафармаціраванні работы МЗС

7 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка актуалізаваў задачу па перафармаціраванні работы Міністэрства замежных спраў. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння, прымаючы рашэнні адносна кадравых назначэнняў у беларускія дыппрадстаўніцтвы за мяжой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прывёў прыклады ПАР і Аргенціны, куды назначаны новыя паслы, аднак гаварыць аб высокай эфектыўнасці і аб'ёмах супрацоўніцтва Беларусі з гэтымі краінамі пакуль не даводзіцца. Больш таго, што датычыцца пасла ў ПАР, то ён па сумяшчальніцтве таксама працуе ў Анголе, Зімбабвэ, Мазамбіку і Намібіі. "Ён фактычна не можа займацца эфектыўна такімі аб'ёмамі. Нам трэба ў Афрыцы - я ўжо міністэрству паставіў задачу - вызначыцца, з якімі краінамі мы будзем працаваць. Мы ж не Кітай і не ЗША са сваімі рэсурсамі, што пойдзем ва ўсю Афрыку, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Таму нам трэба ў будучым паглядзець і, можа, ад нейкіх пасольстваў адысці, калі ў нас там няма інтарэсу і калі там няма супрацоўніцтва".

Прэзідэнт пры гэтым выказаў меркаванне, што, магчыма, у той ці іншай краіне няма неабходнасці трымаць прадстаўніцтва ў складзе дзясятка дыпламатаў, а на пачатковым этапе можна абысціся адным паслом з памочнікам. "Але мы ўжо заложым аснову развіцця пасольства. Калі мы будзем там развіваць нашу прысутнасць, калі будзе расці тавараабарот, мы будзем нарошчваць наша прадстаўніцтва. Гэта значыць, настаў час яшчэ раз перагледзець гэту нашу стратэгію, - падкрэсліў ён. - Трэба зыходзіць з таго, што сёння ёсць, але арыентавацца на перспектыўныя напрамкі і краіны. І там будзем сваю прысутнасць павялічваць і па аб'ёмах, і па кадрах".

Аналагічнага падыходу, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, трэба прытрымлівацца і ў адносінах да работы беларускіх дыппрадстаўніцтваў у іншых рэгіёнах свету, у тым ліку ў Лацінскай Амерыцы. Акрамя Аргенціны ён звярнуў увагу на Бразілію, у супрацоўніцтве з якой таксама пакуль не дасягнуты жаданы ўзровень. "Так, вялікая краіна. Так, трэба там паспрабаваць папрацаваць, перш чым ліквідаваць пасольства. Але калі ў нас там не атрымаецца, навошта там пасла трымаць і гэта прадстаўніцтва", - сказаў Прэзідэнт.

"Гэта значыць, такі вось прыземлены курс у бліжэйшы час - і працэс перафармаціравання работы МЗС адбудзецца. Міністру гэта даручана. Таму трэба спытаць, як гэта работа арганізавана. Нам ужо сёння трэба мець уяўленне ў гэтым плане", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі