Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 кастрычніка 2019, 14:10

Лукашэнка: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце павінна стаць галоўнай ВНУ

18 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі павінна стаць галоўнай ВНУ. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са слухачамі, студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі, прафесарска-выкладчыцкім складам, супрацоўнікамі Акадэміі кіравання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не толькі як мы гэта падаём, але як гэта разумеюць нашы людзі. Мы павінны гэта зрабіць у разуменні нашага грамадства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што хацеў бы паспець пры сваім прэзідэнцкім жыцці пабудаваць новую акадэмію: не толькі з пункту гледжання новых карпусоў, але і з пункту гледжання выкладання па новых методыках і праграмах. "Практыка-арыентаваная ВНУ, куды імкнуліся б паступіць усе не толькі з нашай краіны, але і з-за мяжы", - адзначыў ён.

"А гэтыя карпусы (цяперашнія. - Заўвага БЕЛТА) мы аддадзім БДУ, медуніверсітэту і гэтак далей. Але гэта не ад мяне залежыць. Гэта залежыць ад вас. Як толькі я ўбачу, што вы стварылі гэту акадэмію і ўжо можна вас перамяшчаць на новую пляцоўку, мы гэта з вамі павінны зрабіць. Але гэта будзе толькі тады, калі вы разам з прафесарска-выкладчыцкім складам і кіраўніцтвам Акадэміі кіравання пройдзеце цяжкі шлях мадэрнізацыі, удасканалення работы, калі хочаце - рэфармавання. Чым раней, тым хутчэй мы пачнём рэалізоўваць гэту задачу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ў Акадэміі ўжо нямала зрабілі, каб ВНУ паважалі, і навучанне ў ёй карыстаецца попытам.

Гаворачы аб падрыхтоўцы спецыялістаў у Акадэміі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што трэба рыхтаваць упраўленцаў ад жыцця і на ўсіх ступенях ВНУ павінна быць не проста канкурэнтаздольная, а па-за канкурэнцыяй. "Тады будзем будаваць новую акадэмію, калі вы гэта асвоіце. Толькі менш усялякай надуманасці, празмерных нікому не патрэбных амбіцый. Вялікае ж у простым", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі