Сцяг Серада, 18 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 мая 2025, 10:35

Лукашэнка: айчынны ВПК - адзін з прыярытэтных высокатэхналагічных сектараў эканомікі

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XII Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2025. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У год 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне мы праводзім гэты прадстаўнічы форум на славу агульных герояў. Пакаленне пераможцаў завяшчала нам берагчы мір і свабоду на роднай зямлі, заваяваныя беспрэцэдэнтна высокай цаной. У імя гэтай мэты мы, краіны-саюзнікі, нарошчваем свой абаронны патэнцыял і ўмацоўваем супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Развіваючы айчынны ваенна-прамысловы комплекс як адзін з прыярытэтных высокатэхналагічных сектараў эканомікі, мы фарміруем імідж дзяржавы, якая ўпэўнена стаіць на варце нацыянальных інтарэсаў і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў прывітанні.

"Упэўнены, што міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі дасць магчымасць шырокаму колу спецыялістаў і экспертаў азнаёміцца з самымі перадавымі дасягненнямі як беларускіх вытворцаў, так і замежных партнёраў. Няхай ваенна-тэхнічныя магчымасці дзяржавы дапамагаюць нам разам адказваць на выклікі часу, забяспечваючы для сваіх грамадзян бяспечную будучыню", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам і гасцям MILEX-2025 плённай працы, высокай дзелавой актыўнасці і паспяховай рэалізацыі новых праектаў супрацоўніцтва ў імя мірнага развіцця дзяржаў.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі