Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 ліпеня 2020, 13:40

Лукашэнка: ахова здароўя ў Беларусі прагрэсіўная і запатрабаваная

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сфера аховы здароўя ў Беларусі ў большасці сваёй прагрэсіўная і запатрабаваная. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада Мінска, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што толькі за апошнія некалькі гадоў у сталіцы былі ўведзены ў строй многія аб'екты аховы здароўя, уключаючы бальніцы і паліклінікі. А паказчыкам якасці аказваемых медыцынскіх паслуг з'яўляецца і тое, што па іх звяртаюцца грамадзяне з вялікай колькасці замежных краін.

"Экспарт медыцынскіх паслуг вылічваецца дзясяткамі мільёнаў долараў. Мы, як і многія развітыя дзяржавы, - ЗША, еўрапейскія краіны, Ізраіль - лечым замежных грамадзян. Гэта сведчыць аб тым, што наша ахова здароўя ў большасці сваёй прагрэсіўная і запатрабаваная", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі