Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 ліпеня 2021, 11:18

Лукашэнка ахарактарызаваў сітуацыю ў сучасным свеце ёмістым словам "вайна"

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыю ў сучасным свеце Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў адным ёмістым словам "вайна". Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кожныя 3-4 гады мы сустракаемся ў такім фармаце для ацэнкі работы сістэмы органаў дыпламатычнай службы. Як вы разумееце, гэта нарада праходзіць у асаблівых умовах. Тое, што цяпер адбываецца ў сучасным свеце, можна ахарактарызаваць адным ёмістым словам "вайна", - сказаў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу, што, на шчасце, гэта вайна яшчэ не набыла абрысаў гарачага канфлікту. "Вядзецца ў кабінетах, сродках масавай інфармацыі, сацыяльных сетках, у эканоміцы, фінансах. Універсальнага сродку спыніць яе ў чалавецтва на сённяшні дзень няма, як няма і ўніверсальнага сродку ад каранавіруса. Ён стаў адным з трыгераў, справакаваўшы новую хвалю крызісу, абвастрыўшы ўсе існуючыя супярэчнасці ў свеце: пратэкцыянізм, нацыянальны эгаізм, гонку ўзбраенняў, рэваншызм і канфлікты на этнаканфесійнай глебе", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь як адкрытая і сучасная краіна адчула на сабе ўсе наступствы сусветнага крызісу. "Апагеем сталі выбарчая кампанія і следам за ёй спробы дэстабілізацыі грамадства і звяржэння ўлады. Як рыхтуюцца і рэалізуюцца такія каляровыя бліцкрыгі, вы добра ведаеце. Без знешняга ўмяшання яны немагчымы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі