Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 снежня 2017, 17:42

Лукашэнка: агульнымі намаганнямі кампетэнтных службаў карупцыю ў Беларусі ўдалося ўтаймаваць

15 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Агульнымі намаганнямі кампетэнтных службаў карупцыю ў Беларусі ўдалося ўтаймаваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю органаў дзяржаўнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У апошнія гады агульнымі намаганнямі кампетэнтных службаў карупцыю ўдалося ўтаймаваць. І гэта прызнаюць усе ў свеце. Аднак аб ліквідацыі негатыўных з'яў яшчэ гаварыць не даводзіцца, - адзначыў Прэзідэнт. - Хабарніцтва, крадзяжы, ценявая камерцыя і іншыя такія парушэнні закону па-ранейшаму ўяўляюць сабой вялікую небяспеку для краіны. Важнейшую ролю ў процістаянні гэтаму злу адыгрываюць органы дзяржбяспекі".

"Скажу прама. Гэту ролю яны выконваюць значна эфектыўней, чым іншыя адпаведныя структуры дзяржавы, прызначаныя змагацца з гэтым злом", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што трэба прадоўжыць актыўную барацьбу з карупцыяй, усялякімі схемамі ўхілення суб'ектаў гаспадарання ад падаткаў, вывадам грашовых сродкаў за мяжу. "Вопыту ў гэтай справе камітэту не займаць. Напрыклад, у ходзе адной з аперацый яму ўдалося спыніць атрыманне буйнейшай у гісторыі краіны сумы хабараў на $5 млн. Прычым грошы былі арыштаваны і вернуты ў бюджэт", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі