ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 24 верасня 2023
Мінск +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2022, 09:08

Лукашэнка: агульная нацэленасць Беларусі і Узбекістана на вынік - залог паспяховага развіцця адносін

Фота з архіва
Фота з архіва

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сучасны Узбекістан упэўнена ідзе па шляху маштабных эканамічных і сацыяльных рэформ, дабіваючыся ўстойлівага росту дабрабыту сваіх грамадзян. Умацоўваецца міжнародны аўтарытэт дзяржавы, якая адыгрывае важную ролю ў фарміраванні сістэмы рэгіянальнай бяспекі Цэнтральнай Азіі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка упэўнены, што агульная нацэленасць на рэалізацыю істотнага патэнцыялу беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва стане залогам паспяховага развіцця двухбаковых адносін, у аснове якіх ляжаць шматгадовыя традыцыі дружбы і ўзаемнага даверу паміж народамі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Шаўкату Мірзіёеву добрага здароўя, шчасця і ўвасаблення ўсяго задуманага, а жыхарам Узбекістана - міру і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі