Фота з архіва
25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агульная бяспека для Беларусі і Расіі - гэта святое. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба рабіць тое, што мы робім. Трэба з павагай ставіцца адзін да аднаго, як мы цяпер робім", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў адносінах Беларусі і Расіі былі розныя этапы - часам паміж краінамі ўзнікалі сур'ёзныя рознагалоссі. Але Прэзідэнт Беларусі яшчэ да пачатку канфлікту ва Украіне гаварыў, што ў эканоміцы і палітыцы ўсё можа быць, але агульная бяспека для Беларусі і Расіі - гэта святое. "Настануць часы, калі мы плячо ў плячо будзем стаяць і абараняцца", - папярэджваў Аляксандр Лукашэнка.
Праўда, у Расіі гэтыя заявы беларускага лідара тады не ўспрымалі сур'ёзна: маўляў, у краіне дастаткова ракет высокай далёкасці, каб абараніць сябе і без падтрымкі Беларусі. "Гэта было сказана мне ў вочы. Я спакойна гэта перанёс. Як гісторык вам гавару: самыя вострыя пытанні вырашаліся тут, у эпіцэнтры была Беларусь. Што змянілася? Нічога. І тады я палітыкаў Расіі аб гэтым папярэджваў. Гэта, можа быць, пяць, можа, сем гадоў таму было", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-