Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лістапада 2024, 13:37

Лукашэнка агучыў задачы для фарміравання новай архітэктуры еўразійскай бяспекі

28 лістапада, Астана /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў задачы для фарміравання новай архітэктуры еўразійскай бяспекі і ўмацавання АДКБ. Адпаведныя заявы ён зрабіў у сваім выступленні ў Астане на саміце АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацеў бы звярнуць увагу на шэраг новых задач, якія нам давядзецца вырашаць пры фарміраванні новай архітэктуры еўразійскай бяспекі і ўмацаванні АДКБ", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што гэтыя крокі будуць не толькі ўмацоўваць бяспеку ў рэгіёне, але і садзейнічаць з'яднанасці дзяржаў - членаў АДКБ, павышэнню іміджу Арганізацыі.
Аб узмацненні ўзаемадзеяння міжнародных арганізацый

Па-першае, Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным узмацніць узаемадзеянне міжнародных арганізацый, якія працуюць на еўразійскай прасторы. "У сувязі з гэтым прапаную прапрацаваць пытанне аб арганізацыі сустрэчы вышэйшых службовых асоб рэгіянальных арганізацый АСЕАН, АДКБ, ШАС, СНД, НУМДА, Савета супрацоўніцтва краін Персідскага заліва", - сказаў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што ўжо ёсць апрабаваны механізм рэгулярных сустрэч кіраўніцтва АДКБ, СНД і ШАС. "Чаму не паспрабаваць пашырыць гэты фармат з мэтай абмену ўнікальным міжрэгіянальным вопытам? Гатовы гэту сустрэчу правесці ў Беларусі пры вашай згодзе", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Там жа мы маглі б абмеркаваць пытанні актывізацыі супрацоўніцтва АДКБ і ШАС па праблематыцы міжнароднай бяспекі ў рэчышчы рашэння СКБ (Савета калектыўнай бяспекі. - Заўвага БЕЛТА) па развіцці супрацоўніцтва АДКБ з СНД і ШАС. Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва мае шырокі парадак дня па пытаннях забеспячэння бяспекі на еўразійскай прасторы і гэты патэнцыял магчыма выкарыстоўваць", - дадаў Прэзідэнт.

Аб штучным інтэлекце і інфармацыйнай бяспецы

Па-другое, у рамках АДКБ, лічыць Прэзідэнт, наспела неабходнасць сур'ёзна заняцца пытаннямі штучнага інтэлекту і паглыбіць супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйнай бяспекі.

"Ідэя не новая. Аднак практычныя крокі ў рамках Арганізацыі мы пакуль не пачалі. У той час як краіны Захаду ўжо на ўсю моц займаюцца гэтай праблемай, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба таксама падумаць над тым, як павысіць практычную аддачу ад Пагаднення 2017 года аб супрацоўніцтве дзяржаў - членаў АДКБ у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі. Мы павінны ісці ў нагу з імклівым развіццём кібертэхналогій, каб эфектыўна рэагаваць на выклікі і пагрозы бяспецы нашых краін у гэтай сферы".
Аб новых смяротных тыпах зброі

Трэцяя задача датычыцца забеспячэння рэжыму кантролю за новымі тыпамі зброі, якія з'яўляюцца. "У нас на парозе стаяць новыя смяротныя тыпы зброі, здольныя знішчыць усё чалавецтва. Гэты арсенал папоўнілі ўжо лазерныя, гіпергукавыя, квантавыя, электрамагнітныя і іншыя перадавыя распрацоўкі", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

"На нашу думку, АДКБ можа і павінна стаць у авангардзе дзейнасці па стварэнні агульнага дагаворна-прававога механізма, які дае магчымасць у будучым забяспечыць рэжым кантролю за такім узбраеннем. Гэта трэба рабіць ужо цяпер. Прынамсі, пачынаць", - выступіў з ініцыятывай Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі