ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 красавіка 2021, 20:05

Лукашэнка адзначыў "вялікую чалавечую нотку" ў пасланні Пуціна Федэральнаму сходу

Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў "вялікую чалавечую нотку" ў праведзеным напярэдадні пасланні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Федэральнаму сходу. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Крамлі на сустрэчы з расійскім лідарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па-першае, хачу павіншаваць вас з заканчэннем чарговага прэзідэнцкага, вельмі цяжкага, вострага, я сказаў бы, перыяду. А штогадовае пасланне Прэзідэнта - гэта заўсёды вялікая праца. Гэта работа вельмі многіх людзей. Але ўсё роўна нагрузка кладзецца на Прэзідэнта. Яму вызначаць, якім павінна быць пасланне. Мы заўважылі вялікую чалавечую нотку гэтага паслання. Абсалютна згодны з тымі высновамі, якія былі зроблены. Асабліва падтрымліваю той крэн, які быў вамі ўзяты ў гэтым пасланні - менавіта чалавек", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што краіны сутыкаюцца з падобнымі праблемамі ў пытанні дэмаграфіі, таму важна прымаць меры для павышэння нараджальнасці, падтрымкі шматдзетных сем'яў. "Мы маем прыкладна тую ж падтрымку, забяспечваем падтрымку людзям, шматдзетным асабліва. Гэта прыярытэт нашай краіны. Таму ў нас гэта ўспрынята з адабрэннем", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі