Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 верасня 2022, 09:02

Лукашэнка адзначыў усё большую ролю мытных органаў ва ўмовах гібрыднай вайны Захаду супраць Беларусі і Расіі

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам - Днём мытніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ва ўмовах гібрыднай вайны, развязанай Захадам супраць Беларусі і Расіі, роля мытных органаў краіны ўзрасла шматразова. Упэўнены, што супрацоўнікі службы, якіх заўсёды вызначалі высокі прафесіяналізм, стойкасць і ўменне аператыўна рэагаваць на любыя змяненні сітуацыі, гэта добра разумеюць і зробяць усё, каб забяспечыць эканамічную бяспеку дзяржавы, развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці і стабільную работу працоўных калектываў", - гаворыцца ў віншаванні.

Асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам, якія аддалі многія гады жыцця станаўленню і развіццю беларускай мытні, а сёння перадаюць свой вопыт і веды маладому пакаленню.

"Дзякую вам за добрасумленную працу, адданасць справе і службоваму абавязку. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Міру і дабра вам і вашым сем'ям!" - падкрэсліў Прэзідэнт.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём мытніка

Кіраўніцтву, асабоваму складу і ветэранам мытнай службы Рэспублікі Беларусь

Паважаныя таварышы!

Віншую вас з прафесійным святам - Днём мытніка.

Ва ўмовах гібрыднай вайны, развязанай Захадам супраць Беларусі і Расіі, роля мытных органаў краіны ўзрасла шматразова. Упэўнены, што супрацоўнікі службы, якіх заўсёды вызначалі высокі прафесіяналізм, стойкасць і ўменне аператыўна рэагаваць на любыя змяненні сітуацыі, гэта добра разумеюць і зробяць усё, каб забяспечыць эканамічную бяспеку дзяржавы, развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці і стабільную работу працоўных калектываў.

Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам, якія аддалі многія гады жыцця станаўленню і развіццю беларускай мытні, а сёння перадаюць свой вопыт і веды маладому пакаленню.

Дзякую вам за добрасумленную працу, адданасць справе і службоваму абавязку.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Міру і дабра вам і вашым сем'ям!

Аляксандр Лукашэнка

20 верасня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі