21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў - удзельніц СНД з 25-годдзем з дня ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Час пацвердзіў правільнасць прынятага чвэрць стагоддзя таму рашэння аб стварэнні магутнай, эфектыўнай структуры для абароны краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад розных тэрарыстычных пагроз. Дзякуючы вялікай, карпатлівай працы і высокаму прафесіяналізму дзеючых супрацоўнікаў цэнтра і ветэранаў за гэтыя гады выпрацаваны адзіныя падыходы і дзейсныя механізмы ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў і спецыяльных службаў дзяржаў Садружнасці ў барацьбе з тэрарызмам", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння ёсць усе магчымасці для ўзмацнення агульнага экспертнага, навуковага і інфармацыйна-аналітычнага патэнцыялу, а таксама для таго, каб яшчэ больш інтэнсіфікаваць інфармацыйны абмен і кансалідаваць сумесныя намаганні па захаванні міру і бяспекі на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
"Перакананы, што ва ўмовах, калі ў свеце пастаянна расце геапалітычная нестабільнасць і ўзнікаюць новыя гібрыдныя пагрозы, значэнне і роля Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў будзе толькі ўзрастаць", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў кіраўніцтву і супрацоўнікам Антытэрарыстычнага цэнтра моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі, новых прафесійных поспехаў і далейшага плённага супрацоўніцтва на карысць нашых краін і народаў.-0-