
14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў Гарадской гінекалагічнай бальніцы Мінска з 50-годдзем з дня заснавання, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Увесь гэты час супрацоўнікі ўстановы нясуць высакародную місію - працуюць дзеля захавання жаночага здароўя. Уважлівае стаўленне да пацыентак, шырокая асветніцкая работа з маладымі беларускамі заслужана сталі вашай візітнай карткай", - гаворыцца ў віншаванні.
Гарадская гінекалагічная бальніца сёння - гэта сучасная клініка, якая адпавядае лепшым стандартам, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Вы першымі ў краіне ўкаранілі высокатэхналагічныя метады лячэння, якія далі магчымасць дзясяткам тысяч жанчын зазнаць шчасце мацярынства, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Упэўнены, што дзякуючы прафесіяналізму, працавітасці, чуласці і мэтанакіраванасці ваш калектыў будзе і ў далейшым уносіць дастойны ўклад у зберажэнне здароўя нацыі".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам бальніцы шчасця, міру, поспехаў і новых дасягненняў.-0-