Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лютага 2024, 12:56

Лукашэнка адзначыў нечакана высокую яўку на праведзеных выбарах дэпутатаў

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў нечакана высокую яўку на праведзеных выбарах дэпутатаў. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром СНД, кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сродках масавай інфармацыі людзі бачылі ўсе вашы заявы. Гэта мабілізоўвала людзей. І вы бачыце, якая яўка. Нечаканая, шчыра скажу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Добрая яўка", - пагадзіўся Сяргей Лебедзеў.
Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: "Я не чакаў нават, што ў нас будзе такая яўка на выбарах. У нас ніколі не было ў мясцовыя саветы, у парламенцкія выбары такой яўкі. Нюансаў хапае. У тым ліку і збеглыя нам тут са сваімі няўдалымі рухамі дапамаглі. Самае галоўнае, людзі зразумелі цяперашні момант, правільна ўспрымаюць, характарызуюць яго", - заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што прадстаўнікі місіі СНД былі не толькі самымі актыўнымі наглядальнікамі, але і фактычна зацікаўленымі арганізатарамі выбараў: "Таму я палічыў патрэбным падзякаваць вам і місіі СНД, вашым калегам, якія прыехалі да нас на выбары. Вялікі дзякуй вам за тую падтрымку і дапамогу, якую вы аказалі. Яшчэ раз гэта падкрэсліваю: падтрымку і дапамогу ў арганізацыі. Не проста прыехалі і глядзелі па баках, як там хто бюлетэні запаўняе ці не запаўняе. Гэта сапраўды такая дружалюбная была работа вашай місіі. І вашу работу мы вельмі цэнім".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў ходзе гэтай электаральнай кампаніі было шмат навацый. Упершыню ў Беларусі прайшоў адзіны дзень галасавання. Адначасова выбіралася ўся вертыкаль прадстаўнічых органаў улады, пачынаючы ад сельскіх саветаў да дэпутатаў парламента. "Мне папярэдне далажылі аб выніках. Прайшло вельмі добра", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён яшчэ раз падзякаваў за праведзеную работу асабіста Сяргею Лебедзеву і ўсім членам місіі СНД, а таксама пацікавіўся магчымымі заўвагамі, каб улічыць гэта на будучае.
Як паведамлялася БЕЛТА са спасылкай на даныя ЦВК Беларусі, яўка выбаршчыкаў на праведзеных выбарах склала больш за 73 працэнты, а ў некаторых рэгіёнах - амаль 77 працэнтаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі