Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 сакавіка 2024, 09:00

Лукашэнка адзначыў наяўнасць вялікага патэнцыялу для развіцця супрацоўніцтва са Шры-Ланкай

Фота з архіва
Фота з архіва
24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Раніла Вікрамасінгхе з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
 
"Сёння Шры-Ланка з'яўляецца добрым прыкладам рэалізацыі эканамічных рэформ, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва. У гэтым імкненні Вы можаце заўсёды разлічваць на Рэспубліку Беларусь. Перакананы, што патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва яшчэ далёка не вычарпаны і разам мы зможам вывесці беларуска-ланкійскае ўзаемадзеянне на новы ўзровень", - гаворыцца ў віншаванні.
 
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь валодае кампетэнцыямі ў такіх галінах, як машынабудаванне, метала- і дрэваапрацоўка, электраэнергетыка, нафтахімія, фармацэўтыка, і гатова аказваць садзейнічанне Шры-Ланцы ва ўмацаванні харчовай бяспекі, ажыццяўляць пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі, дзяліцца тэхналогіямі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі