Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 сакавіка 2024, 09:01

Лукашэнка адзначыў мужнасць, адвагу і высокі ўзровень падрыхтоўкі байцоў УВ МУС
 

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў з днём утварэння гэтых войскаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Вы несяце нялёгкую службу ў кругласутачным рэжыме, забяспечваючы грамадскую бяспеку, ахоўваючы асабліва важныя дзяржаўныя аб'екты, абясшкоджваючы і знішчаючы выбухованебяспечныя прадметы. Удзяляеце вялікую ўвагу ваенна-патрыятычным клубам, выхоўваючы юных абаронцаў нашай Айчыны", - гаворыцца ў віншаванні.

Мужнасць, адвага, патрыятызм, высокі ўзровень падрыхтоўкі і баявых магчымасцей байцоў унутраных войскаў з'яўляюцца несакрушальным фундаментам забеспячэння правапарадку і аховы мірнай працы беларускіх грамадзян, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адрасаваў словы асаблівай удзячнасці ветэранам, якія ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё ўнутраных войскаў. "Як эстафету доблесці і гонару, вы перадаяце новаму маладому папаўненню традыцыі і свой бясцэнны жыццёвы вопыт", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, вялікай павагі заслугоўваюць баявое братэрства, сіла і цярпенне, энергія і самаахвярнасць, прафесіяналізм усіх пакаленняў ваеннаслужачых унутраных войскаў ад радавога да генерала.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў ім усім за адданасць справе, сумленную і бездакорную службу, а таксама пажадаў моцнага здароўя і далейшых поспехаў у высакароднай справе служэння Айчыне: "Беражыце сябе, сваіх блізкіх і нашу родную Беларусь!"-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі