Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 верасня 2021, 10:16

Лукашэнка адзначыў мноства тэндэнцый да развалу ЕС

10 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. У Еўрапейскім саюзе адзначаецца мноства тэндэнцый, якія вядуць да развалу аб'яднання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 верасня журналістам па выніках перагавораў у Маскве з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пры будаўніцтве Саюзнай дзяржавы Беларусь і Расія заўсёды арыентаваліся на Еўрапейскі саюз, але сёння гэта аб'яднанне не лепшы прыклад. "Там ужо мноства тэндэнцый, якія вядуць да развалу. Яны адзін аднаго ўжо адкрыта крытыкуюць. Мы не хочам паўтарыць гэтыя памылкі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Акрамя таго, заўважыў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь і Расія хочуць пазбегнуць памылак, дапушчаных у СССР. "Мы робім пэўныя высновы", - дадаў ён.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адзначыў, што Беларусь і Расія не імкнуцца як мага хутчэй выканаць ключавыя палажэнні Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Пакуль краіны стварылі эканамічную базу адносін, усё астатняе - гэта палітычная надбудова, заявіў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі