Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 сакавіка 2024, 09:00

Лукашэнка адзначыў гатоўнасць Беларусі ўнесці пасільны ўклад у развіццё эканомікі Бангладэш

Фота з архіва
Фота з архіва
26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Бангладэш Махамеда Шахабудзіна і ўсіх жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь разглядае ўмацаванне дружалюбных адносін з вашай краінай у якасці важнага напрамку сваёй знешняй палітыкі ў Паўднёвай Азіі, - гаворыцца ў віншаванні. - Мы зацікаўлены не толькі пашырыць наменклатуру экспарту на бангладэшскі рынак, але і ўнесці пасільны ўклад у развіццё прамысловага, сельскагаспадарчага і іншых сектараў эканомікі вашай дзяржавы".

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што пастаўкі ў Бангладэш калійных угнаенняў, пасажырскай і дарожна-будаўнічай тэхнікі, электратранспарту і трактароў, паглыбленне сувязей у сферах фармацэўтыкі, навукі і тэхналогій, мадэрнізацыі авіяцыйнай і іншай тэхнікі будуць садзейнічаць прагрэсу, паляпшэнню ўзроўню жыцця, росту дабрабыту народа гэтай краіны.

Кіраўнік дзяржавы запрасіў Прэзідэнта Бангладэш у Беларусь з афіцыйным візітам у зручны для яго час, каб абмеркаваць далейшыя крокі па актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў двухбаковым фармаце і на міжнародных пляцоўках.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Махамеду Шахабудзіну здароўя і поспехаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі