Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 чэрвеня 2018, 11:19

Лукашэнка адзначае высокі ўзровень устойлівага стратэгічнага партнёрства з Азербайджанам

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з 25-годдзем з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што беларуска-азербайджанскія адносіны за мінулыя гады выйшлі на вельмі высокі ўзровень устойлівага стратэгічнага партнёрства.

"Абедзве дзяржавы плённа ўзаемадзейнічаюць на шматбаковых пляцоўках, займаюць салідарныя пазіцыі па ключавых міжнародных праблемах. Сумеснымі намаганнямі выбудаваны трывалы эканамічны фундамент супрацоўніцтва, рэалізуецца шэраг праектаў у галіне прамысловасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што адносіны паміж Беларуссю і Азербайджанам, у аснове якіх ляжаць традыцыі даверу, будуць і далей дынамічна развівацца на карысць народаў абедзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі