Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 мая 2019, 11:55

Лукашэнка адзначае ўклад Германіі і яе пасла ў нармалізацыю адносін Беларусі з ЕС

13 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае ўклад Германіі і яе пасла Петэра Дэтмара ў нармалізацыю адносін Беларусі з Еўрасаюзам. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Германіі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За перыяд вашай місіі ў Беларусі адбыліся значныя змяненні ва ўзаемаадносінах не толькі Беларусі з Германіяй, што выяўляецца ў тавараабароце - ён вырас амаль на трэць. Вельмі добры рост. Але акрамя тавараабароту і нашых адносін з Германіяй у нас пацяплелі адносіны ў цэлым з Еўрапейскім саюзам. У Еўрапейскім саюзе Германія - вядучая краіна. А вы прадстаўлялі Германію ў Беларусі. Таму мы вельмі станоўча ацэньваем не толькі ўклад Германіі, але і ваш асабісты ўклад у нармалізацыю адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам", - заявіў беларускі лідар.

"Тым не менш заўсёды ёсць пытанні. Як бы станоўча ні развіваліся адносіны. Нават вазьміце нашы вельмі развітыя, дружалюбныя, брацкія адносіны з Расіяй - тым не менш шмат пытанняў, якія трэба вырашаць. Таму і з Германіяй у нас, і тым больш з Еўрапейскім саюзам ёсць нямала пытанняў, якія трэба вырашаць. І я хацеў бы, каб вы шчыра выказаліся па гэтых праблемах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Петэр Дэтмар'

Прэзідэнт таксама адзначыў, што вельмі ўважліва назіраў за місіяй пасла Германіі ў Беларусі, і не толькі таму, што гэта краіна з'яўляецца адной з буйнейшых эканомік свету. "Яшчэ і таму, што фігура пасла вельмі цікавая і стаўленне ваша да Беларусі вельмі пазітыўнае. Нягледзячы на тое, што вы пасол, і ў вас ёсць пэўныя рамкі, якія цывілізаваны, дасведчаны чалавек ніколі не пераступіць. Вы прадстаўлялі тут сваю краіну, прадстаўлялі палітыку гэтай краіны. Я цудоўна разумею, што такое пасада пасла, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Зыходзячы з тых крытэрыяў, па якіх ацэньваецца дзейнасць пасла, вы вельмі прыстойны чалавек".

У сваю чаргу Петэр Дэтмар падзякаваў за магчымасць нанесці развітальны візіт. "І перш за ўсё ўдзячны вам за давер, які вы аказвалі мне на працягу ўсяго майго тэрміну дзейнасці - амаль чатыры гады ў Беларусі. І я згодны, што за апошнія чатыры гады адносіны паміж нашымі краінамі развіваюцца вельмі дынамічна", - сказаў ён.

Германія - адзін з ключавых знешнегандлёвых партнёраў Беларусі (у 2018 годзе пятае месца па аб'ёме тавараабароту). Па выніках 2018 года тавараабарот дасягнуў $3,3 млрд (116 працэнтаў да ўзроўню 2017 года), экспарт - $1,5 млрд (130,2 працэнта), імпарт - $1,8 млрд (106,9 працэнта).

У час сустрэчы'

Экспарт паслуг у ФРГ (пераважаюць транспартныя і камп'ютарныя паслугі) у мінулым годзе склаў $417,1 млн. За гэты ж перыяд аб'ём інвестыцый з Германіі склаў $363,7 млн (рост у 2,5 раза ў параўнанні з 2017 годам), у тым ліку прамых - $113,7 млн.

У Беларусі працуюць больш за 300 прадпрыемстваў з удзелам германскага капіталу. Зарэгістравана 90 прадстаўніцтваў канцэрнаў ФРГ. Кампаніі з гэтай краіны таксама ствараюць у індустрыяльным парку "Вялікі камень" вытворчасць кампазітных матэрыялаў, плануецца арганізаваць выпуск медыцынскіх вырабаў. У 2018 годзе ў лік акцыянераў СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" ўвайшоў лагістычны аператар буйнейшага рачнога порта Еўропы "Дуйспорт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі