Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 20:07

Лукашэнка адзначае мноства праблем у адукацыі

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае мноства праблем у адукацыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Колькасць жадаючых пахадзіць па гэтым "полі" і там штосьці рэфармаваць не скарачаецца. Нядаўна віцэ-прэм'еру, міністру была пастаўлена канкрэтная задача - калі мы нічога не можам прыдумаць, не губіце тое, што ёсць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што школа павінна вучыць і элементарным рэчам. Аб гэтым не варта забываць і сям'і. На думку кіраўніка дзяржавы, урокі АБЖ не змогуць навучыць дзіця выконваць правілы бяспекі, калі дома яно бачыць зусім іншае. Тое ж самае датычыцца і ўрокаў працы.

Гаворачы аб некаторых аспектах школьнай праграмы, Прэзідэнт падкрэсліў, што тут не месца "мудрагелістым падручнікам". Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што перад Міністэрствам адукацыі пастаўлена задача ў бліжэйшы час стварыць новыя падручнікі. "І іх павінны стварыць лепшыя настаўнікі рэспублікі, а не акадэмікі, - адзначыў беларускі лідар. - Праблема пераспела. І ў гэтай пяцігодцы мы адназначна павінны яе вырашыць. Нельга дзяцей перагружаць з малога ўзросту".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі