Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 жніўня 2020, 09:07

Лукашэнка адзначае імкненне Беларусі да развіцця канструктыўнага дыялогу з Буркіна-Фасо

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Буркіна-Фасо Рока Марка Крысціяна Кабарэ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў няўхільнае імкненне Беларусі да развіцця канструктыўнага дыялогу і плённага супрацоўніцтва з Буркіна-Фасо на аснове ўзаемнай павагі і даверу. "Асаблівую зацікаўленасць выклікае пабудова доўгатэрміновага беларуска-буркінійскага партнёрства ў гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай, культурнай і іншых сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Року Марку Крысціяну Кабарэ моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а жыхарам Буркіна-Фасо - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі