Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 13:09

Лукашэнка: адукацыя - гэта не сфера паслуг, а сацыяльна значная галіна эканомікі

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адукацыя - гэта не сфера паслуг, а аплот беларускай дзяржаўнасці і сацыяльна значная галіна эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы чарговы раз пацвердзілі, што адукацыя - гэта не сфера паслуг, не бізнес, а аплот нашай дзяржаўнасці, сацыяльна значная галіна эканомікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы зрабілі ўсё, каб нашы дзеткі вучыліся, калі мы нічога не ведалі пра вірус і было страшна выходзіць на работу. Ведаю, якія пагрозы сыпаліся ў ваш адрас, калі пачаліся бунты і бліцкрыг, асабліва ў Мінску. Ва ўмовах цкавання вы мужна праводзілі сваю работу: вучылі, выхоўвалі, цярпліва размаўлялі з агрэсіўна настроенымі бацькамі", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, шмат у чым дзякуючы работнікам сістэмы адукацыі ўдалося ўтрымаць падлеткаў ад проціпраўных дзеянняў, няхай і не ўсіх. "Вы ледзь не за руку іх лавілі. Гэтыя дзеці, іх бацькі сёння павінны зрабіць вывады і па-новаму паглядзець на місію настаўніка, яго ролю ў лёсе народа і нашай краіны", - перакананы кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі