ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2023, 10:28

Лукашэнка адразу пасля прылёту ў Ветку ўзняў пытанне ўкамплектаванасці малочнатаварных комплексаў

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адразу пасля прылёту ў Ветку ўзняў пытанне ўкамплектаванасці малочнатаварных комплексаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці поўнасцю ўкамплектаваны жывёлай пабудаваныя новыя і мадэрнізаваныя МТК. Яму далажылі, што пакуль не, работа ў гэтым напрамку вядзецца.

"Калі мы не паставім жывёлу ў тэхналагічныя памяшканні - комплексы малочнатаварныя, дзе даіцца карова будзе не ўручную, не ў малакаправод, а ў даільнай зале, - не паставім ніякага малака і якасці не будзе", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсе гэтыя МТК павінны быць поўнасцю ўкамплектаваны жывёлай, паколькі інакш не акупяцца ўкладзеныя сродкі. "Крыўдуйце самі на сябе, калі вы новыя і рэканструяваныя комплексы не запоўніце", - папярэдзіў ён. Задача гэта датычыцца не толькі Гомельскай вобласці, але і краіны ў цэлым. У той ці іншай ступені яна актуальная для розных рэгіёнаў.

Пры гэтым, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, важна і тое, якой менавіта жывёлай будуць укамплектоўвацца комплексы, як будуць арганізаваны ўтрыманне і догляд. Тут адзін з галоўных паказчыкаў работы - гэта надой, які на новых комплексах ніяк не можа быць ніжэйшы нават за сярэднерэспубліканскі і абласны ўзроўні. "Навошта будавалі? На новых комплексах трэба ў два разы больш", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўніку дзяржавы таксама далажылі аб ходзе веснавых палявых работ, стане азімых пасеваў, рабоце па ўзбуйненні і аб'яднанні гаспадарак.

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на падкормку мінеральнымі ўгнаеннямі. "Угнаенняў хапае. Бярыце, уносьце", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі