Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 верасня 2019, 15:27

Лукашэнка адправіў на дапрацоўку пакет прагнозных дакументаў на 2020 год

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адправіў на дапрацоўку пакет прагнозных дакументаў на 2020 год, прадстаўлены яму сёння ўрадам. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На нарадзе, у прыватнасці, разглядаліся праекты прагнозу, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на наступны год.

"Кіраўнік дзяржавы палічыў планы ўрада недастаткова напружанымі па 2020 годзе, і пакет дакументаў адпраўлены на дапрацоўку", - расказаў Сяргей Румас.

Цяпер ураду ў сціслыя тэрміны неабходна перагледзець свае падыходы, паколькі кіраўнік дзяржавы даручыў разгледзець праекты рэспубліканскага бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі цяперашнім складам парламента. "Ва ўрада ёсць літаральна два-тры тыдні, каб устараніць заўвагі і паўторна ўнесці пакет дакументаў на разгляд Прэзідэнта, - адзначыў прэм'ер-міністр. - Я думаю, што мы разам з усімі дзяржорганамі крытычна паставімся да лічбаў прагнозу, зробім іх больш напружанымі. Адпаведна, гэта павінна паўплываць на бюджэт, магчыма, зрабіць яго менш дэфіцытным... Цяжка на сённяшні дзень сказаць".

У час нарады таксама былі разгледжаны вынікі работы эканомікі за мінулы перыяд 2019 года. Асабліва падрабязна Прэзідэнт цікавіўся прычынамі падзення экспарту і планамі па яго запаўненні ў наступным годзе. Паводле слоў прэм'ер-міністра, недабор па экспарце ў асноўным звязаны з падзеннем продажаў тавараў нафтавай групы. "Гэта і брудная нафта, і падатковы манеўр, які таксама паўплываў на работу нашых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Разам з тым падагульняючы паказчык - сальда тавараў і паслуг - у нас дадатны: больш як Br400 млн за сем месяцаў", - звярнуў увагу Сяргей Румас.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што зацверджаныя ў мінулым годзе з падачы ўрада планы павінны быць выкананы. Таму ў астатнія месяцы ўрад прыкладзе ўсе намаганні, каб навярстаць упушчанае, рэзюмаваў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі