Сцяг Субота, 11 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 студзеня 2025, 17:36

Лукашэнка адобрыў праект змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва
11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года. Адпаведны ўказ нумар 9 "Аб праекце міжнароднага дагавора" кіраўнік дзяржавы падпісаў 11 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Падрыхтоўка праекта пратакола абумоўлена неабходнасцю актуалізацыі Дагавора аб ЕАЭС з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Змяненні датычацца пытанняў мытнага рэгулявання, гандлю, канкурэнцыі, дзяржаўных закупак, энергетыкі, транспартнага кантролю, тэхнічных рэгламентаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі