Фота з архіва
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 снежня падпісаў указ нумар 451, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года ў частцы, што датычыцца асаблівага механізму пры правядзенні расследаванняў і прыняцці рашэнняў аб прымяненні або непрымяненні спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
На правядзенне перагавораў па праекце пратакола ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.-0-
На правядзенне перагавораў па праекце пратакола ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.-0-