
Фота з архіва
28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лютага падпісаў указ нумар 72, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі аб парадку прызнання электроннага подпісу (электроннага лічбавага подпісу) у электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.-0-
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.-0-