
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка падпісаў указ нумар 107, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Індыі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.-0-
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.-0-