ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 чэрвеня 2023, 17:58

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый у СНД

Фота з архіва
Фота з архіва

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі, заснаванні, дзейнасці і ажыццяўленні інвестыцый у СНД. Адпаведны ўказ нумар 169 кіраўнік дзяржавы падпісаў 6 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Праект пагаднення адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. На іх правядзенне і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважаны ўрад.

Пагадненнем прадугледжваецца стварэнне ў СНД зоны свабоднага гандлю паслугамі і ажыццяўлення інвестыцый, замацаванне прынцыпу роўнасці і недыскрымінацыі ўдзельнікаў эканамічных адносін незалежна ад грамадзянства, месца рэгістрацыі і формы ўласнасці.

Дагаворам таксама ствараюцца дадатковыя ўмовы для заснавання і дзейнасці кампаній з краін СНД у сферы паслуг, у вытворчых і сельскагаспадарчых сектарах краін Садружнасці.

Заключэнне пагаднення будзе садзейнічаць развіццю прамысловай кааперацыі, укараненню інавацый, стварэнню спрыяльных умоў для далейшага росту эканомік дзяржаў - удзельніц СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі