Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 жніўня 2022, 18:30

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб рэалізацыі праграмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй да 2025 года

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб рэалізацыі праграмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі да 2025 года ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 17 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт на правядзенне перагавораў наконт праекта пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Праграма ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі да 2025 года прадугледжвае рэалізацыю шэрага мерапрыемстваў, у тым ліку правядзенне сумесных навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па стварэнні новых і мадэрнізацыі існуючых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама прадукцыі двайнога прызначэння. Прадугледжваецца таксама арганізацыя сумесных вытворчасцей канечных узораў узбраення, ваеннай тэхнікі і іх камплектуючых, правядзенне мерапрыемстваў адзінай палітыкі ў сферы тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі і каталагізацыі прадукцыі ваеннага прызначэння, пастаўкі прадукцыі, паслуг ваеннага прызначэння ў інтарэсах сілавых структур абедзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі