Сцяг Пятніца, 13 лістапада 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 лістапада 2026, 18:33

Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Дамініканай аб узаемнай адмене віз

Фота Unsplash
Фота Unsplash
2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 лістапада падпісаў указ №394, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Дамініканскай Рэспублікі аб узаемнай адмене віз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Міжнародным дагаворам замацоўваецца магчымасць для грамадзян дзвюх краін уязджаць, выязджаць і рухацца транзітам па тэрыторыі дзяржаў бакоў пагаднення без віз пры ўмове, што працягласць іх знаходжання не перавышае 30 дзён з даты ўезду (да 90 дзён на працягу каляндарнага года).

Паўнамоцтвы на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне пакідаюцца Міністэрству замежных спраў.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі