Фота з архіва
19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 чэрвеня падпісаў указ нумар 236, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Асноўнымі мэтамі гэтага міжнароднага дагавора з'яўляюцца стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж Беларуссю і ААЭ, забеспячэнне спрыяльных умоў для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы садзейнічання інвестыцыям, пашырэнне і дыверсіфікацыя ўзаемнага гандлю. Заключэнне пагаднення ўмацуе гандлёва-эканамічныя сувязі паміж краінамі.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны ўрад.-0-