Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 лютага 2023, 09:02

Лукашэнка адобрыў праект мемарандума аб абавязацельствах Беларусі для членства ў ШАС

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 лютага падпісаў указ нумар 31, якім адобраны праект мемарандума аб абавязацельствах Беларусі ў мэтах атрымання статусу дзяржавы - члена Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

З 2010 года Беларусь з'яўляецца партнёрам па дыялогу ШАС, а з 2015-га мае статус наглядальніка пры арганізацыі. У 2022 годзе пачата працэдура прыёму рэспублікі ў члены ШАС. Для афармлення ўдзелу трэба падпісаць і ратыфікаваць мемарандум, а таксама далучыцца да шэрага дакументаў, якія складаюць дагаворна-прававую базу гэтага інтэграцыйнага аб'яднання.

Праектам мемарандума вызначаны агульныя абавязацельствы Беларусі выконваць мэты і прынцыпы міжнародных дагавораў, прынятых у ШАС, тэрміны далучэння да такіх дагавораў, фінансавыя аспекты ўступлення ў арганізацыю, а таксама палажэнні аб замяшчэнні квотных пасад у яе органах.

Паўнамоцтвы на падпісанне мемарандума прадастаўлены Міністэрству замежных спраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі