Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 жніўня 2021, 20:05

Лукашэнка адобрыў прадаўжэнне пагаднення з Расіяй аб выкарыстанні вузла сувязі ў Вілейцы

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола паміж урадамі Беларусі і Расіі аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння пагаднення аб парадку выкарыстання і ўтрымання радыёстанцыі Вілейка ад 6 студзеня 1995 года. Адпаведны ўказ нумар 321 кіраўнік дзяржавы падпісаў сёння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэтым жа ўказам Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пратакола аб прадаўжэнні пагаднення аб парадку завяршэння будаўніцтва, выкарыстання і ўтрымання вузла Баранавічы сістэмы папярэджвання аб ракетным нападзенні ад 6 студзеня 1995 года.

Міністэрства абароны ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў па праектах пратаколаў і падпісанне дакументаў пры дасягненні дамоўленасцей у межах адобраных праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі