Фота з архіва
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 красавіка падпісаў указ нумар 110, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор паміж Беларуссю і Расіяй аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках ад 3 кастрычніка 2022 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Праектам пратакола прадугледжваецца актуалізацыя палажэнняў названага дагавора з улікам змяненняў беларускага і расійскага падатковага заканадаўства, а таксама прынятых ільгот па ўскосных падатках.
На правядзенне перагавораў па праекце міжнароднага дагавора і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства фінансаў.-0-