Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 сакавіка 2020, 13:02

Лукашэнка: адной нагой ужо ўступілі ў фінансавы крызіс, цяпер спрабуем вярнуць яе назад

20 сакавіка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Як будзе развівацца фінансава-эканамічная сітуацыя ў свеце, да канца незразумела, у Беларусі яе аналізуюць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у час наведвання навукова-вытворчага прыватнага прадпрыемства "Адані", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не хачу быць банальным, проста выкажу сваё меркаванне. Што датычыцца фінансава-эканамічнага крызісу, мы ўжо туды адной нагой уступілі. А цяпер, паколькі валацільнасць і ваганні па ўсіх напрамках вельмі высокія, спрабуем гэту нагу вярнуць на месца, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У чым галоўнае пытанне: удасца нам назад гэту нагу вярнуць і побач паставіць або мы туды і другую нагу ўсунем?"

Паводле слоў Прэзідэнта, пакуль незразумела, наколькі моцна пагоршыцца эканамічная сітуацыя ў свеце. Магчыма, у краін яшчэ атрымаецца вярнуцца да таго ўзроўню развіцця, які быў учора. "Трэба аналізаваць, што мы цяпер робім. Наперадзе пасланне Прэзідэнта народу і парламенту, таму прапрацоўваем і аналізуем некаторыя напрамкі. Магчыма, да таго часу абстаноўка дасць нам магчымасць зрабіць пэўныя адназначныя вывады", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі