11 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адмоўна ставіцца да ідэі мабілізацыі жанчын у армію. Аб гэтым ён заявіў журналістам пасля прыбыцця ў Крэмль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы зрабіў адпаведную заяву, адказваючы на пытанне расійскіх журналістаў у сувязі з меркаваннямі, якія раней гучалі наконт гэтага ва Украіне.
"Вельмі адмоўна (ставіцца да ідэі мабілізацыі жанчын. - Заўвага БЕЛТА). Жанчыны павінны лятаць у космас. І калі ўжо вельмі захочуць у армію, то добра, няхай служаць. Але прымушаць жанчыну, якая павінна нараджаць, у армію адпраўляць на гібель немінучую - гэта глупства поўнае. Гэта ад бязвыхаднасці. Я - супраць", - сказаў Прэзідэнт.-0-