Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 жніўня 2021, 18:41

Лукашэнка адмяніў указ аб вызваленні ад ПДВ тавараў, якія ўвозяцца ў Беларусь для далейшага экспарту

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 315 "Аб адмене падстаў для прымянення льготы". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам з 31 жніўня 2021 года прызнаны страціўшым сілу ўказ ад 11 жніўня 2011 года нумар 358 "Аб стымуляванні рэалізацыі тавараў", які прадугледжвае вызваленне ад падатку на дабаўленую вартасць увозімых у Беларусь упаўнаважанымі эканамічнымі аператарамі тавараў пры ўмове іх далейшага экспарту названымі асобамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі