Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 чэрвеня 2022, 17:31

Лукашэнка адкрыў Рэспубліканскі баль выпускнікоў. У гэтым годзе ў яго незвычайны фармат

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці Рэспубліканскага балю выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дарагія сябры! У вас скончыліся самыя шчаслівыя, прыемныя гады ў вашым жыцці. Так лічаць многія з вас, хто тут сядзіць, калі не ўсе, і праз шмат гадоў пасля заканчэння ВНУ лічаць людзі старэйшыя. Я катэгарычна з гэтым не згодны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў зале сабраліся лепшыя выпускнікі Беларусі, выдатнікі ў вучобе - у іх гэтыя гады былі, можа, і шчаслівымі, але самымі цяжкімі і складанымі ў жыцці. "А вось самы добры і шчаслівы дзень - сёння, калі ўсё ў мінулым, здадзены экзамены, залікі прыкрыя, і дыплом у кішэні. Гэта сапраўды самы шчаслівы дзень", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

"Сёння я магу вас з вялікім задавальненнем называць вялікім словам - калегі. Як я сказаў, у вас у руках дыпломы аб вышэйшай адукацыі, і літаральна заўтра пачнецца новы этап жыцця - вы прыйдзеце на сваё першае працоўнае месца ў статусе няхай пачынаючага, але ўжо дыпламаванага спецыяліста. Віншую вас! Гэта вялікі дзень. Такога ў жыцці не будзе больш у вас ніколі. Вы годна прайшлі гэты важны для любога чалавека шлях - усвядомілі сваё прызначэнне, рэалізавалі мары аб прафесійнай будучыні. І сёння тут - яркія, прыгожыя і натхнёныя. Як і павінна быць у такім яшчэ юным узросце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У асобе ўдзельнікаў балю Прэзідэнт прывітаў усіх выпускнікоў ВНУ. "Я ганаруся вамі, удзячны бацькам і педагогам, якія ўклалі нямала душэўных сіл, каб вы сталі тымі, кім сёння сталі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Удзельнікамі балю сталі 230 выпускнікоў беларускіх ВНУ з розных рэгіёнаў краіны. На гэты раз арганізатары вырашылі надаць выпускному вечару асаблівае гучанне і прысвяцілі яго беларускай гісторыі і культуры.

У час музычна-забаўляльнай праграмы ўспомнілі пра зараджэнне нацыянальных традыцый, эпоху росквіту асветы на беларускіх землях у часы Францыска Скарыны, доўгачаканую Перамогу пасля Вялікай Айчыннай вайны і станаўленне сучаснай беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці.

На Рэспубліканскім балі Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў спецыяльныя лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта і памятныя падарункі лепшым выкладчыкам і выпускнікам беларускіх ВНУ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі