Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2021, 10:23

Лукашэнка: АДКБ выступае гарантам і донарам бяспекі на Еўразійскім кантыненце

16 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. АДКБ выступае гарантам і донарам бяспекі на Еўразійскім кантыненце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў 2022 годзе Дагавору аб калектыўнай бяспецы спаўняецца 30 гадоў, а самой арганізацыі - 20. Да гэтых дат, падкрэсліў ён, неабходна падысці адказна.

"Як мінімум ажыццявіць рэвізію таго, што зроблена і што трэба будзе зрабіць. Магчыма, вызначыць новыя доўгатэрміновыя задачы па развіцці АДКБ, якая выступае гарантам і донарам бяспекі на Еўразійскім кантыненце", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі