28 лістапада, Астана /Кар. БЕЛТА/. АДКБ павінна стаць адной з ваенна-палітычных апор архітэктуры бяспекі Еўразійскага кантынента. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні ў Астане на саміце АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ключ да вырашэння бягучых праблем і стварэння эфектыўных механізмаў забеспячэння бяспекі знаходзіцца ў нашай Еўразіі, з яе тысячагадовым вопытам сумеснага жыцця розных народаў, узаемапранікнення культур і цывілізацый. У новай парадыгме міжнародных адносін АДКБ павінна стаць адной з ваенна-палітычных апор архітэктуры бяспекі Еўразійскага кантынента, задаваць трэнд усяму парадку дня рэгіянальнай бяспекі", - заявіў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ў АДКБ набыты пэўны вопыт і ім неабходна дзяліцца з іншымі міжнароднымі арганізацыямі на прасторы Еўразіі.-0-