Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 студзеня 2024, 16:16

Лукашэнка адказаў на пытанне аб перспектывах прадаўжэння праграмы льготнага крэдытавання куплі айчыннага аўто

19 студзеня, Барысаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з работнікамі СЗАТ "БЕЛДЖЫ" адказаў на пытанне аб магчымасці далейшага прадаўжэння праграмы льготнага крэдытавання айчынных аўтамабіляў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта праграма ў свой час была прынята, каб раскруціць вытворчасць. Дзейнічае яна і ў гэтым годзе.

Але, гаворачы аб некаторай перспектыве, Прэзідэнт выказаў пазіцыю аб тым, што такое льготнае крэдытаванне трэба будзе спыняць, паколькі гэтыя сродкі, якія траціць дзяржава, запатрабаваны і па іншых важных для грамадства напрамках. "Я прыхільнік таго, каб пакрыху яго згортваць. Таму што грошы вы ці тыя, хто купляе, бяруць нечыя. У выніку гэта зводзіцца да бюджэту. Ну а што, у нас бюджэтныя грошы няма куды траціць, у нас багатыя настаўнікі, урачы, пенсіянеры? - растлумачыў сваю пазіцыю Аляксандр Лукашэнка. - Каб стварыць гэта прадпрыемства і раскруціць попыт, я пайшоў на тое, каб прадаставіць гэту праграму".

Аднак цяпер эканоміка вытрымлівае гэту дадатковую нагрузку. "Пакуль мы не адмяняем яе (праграму крэдытавання. – Заўвага БЕЛТА). Будзем глядзець, як вы будзеце працаваць, будзем лічыць грошы. І калі сітуацыя будзе больш-менш цярпімая, мы будзем гэтай праграмы прытрымлівацца. Але ў такой сітуацыі, калі чарга стаіць за аўтамабілямі, гэта няправільна. Нідзе ў свеце гэтага няма. Мэта мая была даць грошы (ільготы фактычна) і раскруціць попыт. Мы гэтай мэты і дасягнулі - попыт шалёны. Трэба гэтыя механізмы адмяняць. Пакуль не будзем. Так, гэта выгадна для людзей, але гэта не вельмі вялікія грошы. Пакуль эканоміка наша церпіць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі