ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 28 верасня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 жніўня 2020, 11:14

Лукашэнка адказаў на пытанне аб дэмакратычнасці выбараў у Беларусі

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону пракаменціраваў ход выбарчай кампаніі ў Беларусі і выказаўся пра некаторых яе ўдзельнікаў, паведамляе БЕЛТА.

Інтэрв'юер пацікавіўся ў Прэзідэнта, ці можна лічыць выбары дэмакратычнымі, калі некаторыя з апанентаў затрыманы.

"Закон для ўсіх аднолькавы. Мы адкрытыя. Мы паказалі ўсім іншаземцам матэрыялы. Паказалі, чым займаўся газпрамаўскі банк, як фінансаваў перадвыбарную кампанію, як было праз прэміяльныя выплаты заплачана 5 тысячам работнікаў банка, каб іх прыцягнуць у якасці валанцёраў і членаў штаба - подпісы сабіраць і іншае, - пералічыў Аляксандр Лукашэнка. - Потым, а хто сумняваецца ў тым, што ён (экс-удзельнік выбарчай гонкі і экс-кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка. - Заўвага БЕЛТА) не прадставіў дэкларацыю? Гэта ж важна, ты ідзеш у прэзідэнты, прадстаў дакладную дэкларацыю. Ён не пазначыў уласнасць замежную, шмат у чым не назваў свае даходы, ён не плаціў падаткі. Гэта значыць, да яго, згодна з законам, вялікая колькасць пытанняў".

Прэзідэнт выказаў меркаванне, што жаданне гэтага чалавека пайсці ў палітыку і вылучыцца на пасаду прэзідэнта было выклікана спробай пазбегнуць немінучай крымінальнай адказнасці за свае злачынствы. "Трэба пайсці ў палітыку. Тады будзеш палітычным зняволенным. Вось гэта ў нас трэнд. Гэта даўно. Хутчэй за ўсё, ён туды і ўлез. Ніякі ён не прэзідэнт. І ён гэта разумее", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён падкрэсліў, што атрымаць у такім выпадку статус палітзняволенага не ўдасца, паколькі падрыхтаваны ўсе неабходныя дакументы, з якімі могуць азнаёміцца міжнародныя эксперты, Інтэрпал. "І хваля схлынула", - заўважыў беларускі лідар.

Дзмітрый Гардон у час інтэрв'ю сказаў, што Расія, па яго адчуванні, не хоча, каб Аляксандр Лукашэнка зноў стаў Прэзідэнтам, а Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала, паводле некаторай інфармацыі, з'яўляюцца праектамі Крамля і фінансуюцца расіянамі. "Гэта так ці не?" - спытаў ён.

"І так, і не так. Па-першае, я не сказаў бы, што Расія не хоча, каб Лукашэнка быў Прэзідэнтам: хацелася б не хацець. Чаму? Таму што яны не ведаюць, а іншыя будуць больш падатлівыя, лепшыя, чым Лукашэнка. У іх ёсць сумненні. Што абсалютна дакладна - гэта нахіліць, паставіць хаця б на адно калена і зрабіць больш падатлівым", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Адказваючы на пытанне, ці маюць Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала адносіны да Расіі, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Абсалютнае. Там велізарныя грошы праз "Газпрам". Часам нават "Газпрам" і не ведаў, якія грошы расходуюцца на гэтыя выбары".

Аляксандра Лукашэнку таксама папрасілі падзяліцца меркаваннем аб Святлане Ціханоўскай, якая праводзіць мітынгі, хоць зусім нядаўна была яшчэ нікому не вядома. "Вы ведаеце, я аб ёй, клянуся вам, практычна нічога не думаю. Акрамя аднаго: мне яе проста шкада. Яе проста ўпіхнулі ў гэту ячэйку - штабы, гэтыя людзі, якія сядзяць у штабах Бабарыкі, Цапкалы і ў яе самой".

"На што яны разлічваюць? Вось уявіце: яны ж цудоўна бачаць артыкул за свае правапарушэнні і разумеюць, колькі ім давядзецца адсядзець. Таму кінуты ўсе грошы, якія мы нават яшчэ не знайшлі, на тое, каб круціць гэта. Інтэрнэт - вы бачыце, што адбываецца. Але там жа бясплатна нічога не бывае. І ў востры перыяд электаральны заўсёды плацяць больш. Гэта велізарныя грошы - паездкі, раз'езды, запрашэнне артыстаў", - заўважыў Прэзідэнт.

"Гук, святло, сцэны. Мы ж не наіўныя людзі", - згадзіўся Дзмітрый Гардон.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаўся аб так званых шматтысячных мітынгах, якія збірае Святлана Ціханоўская разам з сваімі саратніцамі. "Так, людзі прыходзяць. Слухайце, тры жанчыны: а чаго яны хочуць, а што за "трохгаловы змей"? А ў нас гэта ў навіну. Гэта ж не ва Украіне, такога ніколі не было. Людзі ідуць, а там яшчэ артыст які-небудзь вядомы прыедзе спяе. Людзі ідуць паглядзець".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі