ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +27°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2022, 12:54

Лукашэнка адказаў на пагрозы і ментарскі тон прадстаўнікоў Дзярждэпа ЗША ў адрас Беларусі

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адказаў на пагрозы і ментарскі тон прадстаўнікоў Дзярждэпа ЗША ў адрас Беларусі. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння пры зацвярджэнні рашэння па ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь органамі пагранічнай службы ў 2022 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Літаральна суткі таму да мяне давялі пагражальную пазіцыю Дзярждэпа ЗША. Прыехалі да нашых дыпламатаў у Нью-Ёрку і пагражаюць нам: ды калі вы дазволіце Пуціну і Расіі, дазволіце гэта, тое, то мы ўвядзём санкцыі. Калі вы гэту ядзерную зброю вернеце ў Беларусь, будзе тое і гэта. Разумееце, ментарскі нейкі тон у адносінах да Беларусі, - заўважыў беларускі лідар. - Дык вось я хачу звярнуць іх да таго, што я сказаў у Лунінцы. Думаю, не трэба нічога тут дабаўляць. Нам не трэба ніякай вайны. Але гэтыя ж амерыканцы рукамі палякаў, латышоў і самі асабіста падштурхоўваюць нас да гэтых вось дзеянняў. Мы былі донарам бяспекі ў рэгіёне. Нас заўсёды цанілі за гэта. Навошта вы нас у 2020 годзе штурхаеце і робіце агрэсарамі. Па іх тэрміналогіі. Навошта гэта патрэбна было? А сёння яны нам пагражаюць".

"Слухайце, нам ужо горш не зробіш. Але калі вы хочаце нас наогул паставіць на грань бездані, ну вы ведаеце, як мы будзем на гэта адказваць. Таму ў кантэксце развіцця сітуацыі вакол нас, тут у рэгіёне, і вашынгтонскага абкама нам лягчэй не будзе, нам давядзецца абараняць рубяжы нашай краіны так, як належыць. І мы гэта ўмеем рабіць, мы гэта зробім. І я ў гэтым нават не сумняваюся", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Захаду і, у прыватнасці, Еўрасаюзу трэба ў першую чаргу звярнуць увагу на свае дзеянні. "Навошта Еўрапейскі саюз згарнуў супрацоўніцтва па лініі пытанняў граніцы? Яны ж згарнулі гэта супрацоўніцтва. Гэта ж не мы пайшлі на гэту эскалацыю адносін. Мы проста па факце рэагавалі. Таму дзейнічаць будзем у інтарэсах нашай дзяржавы, што б нам ні гаварылі, як бы нас ні палохалі", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі