Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 студзеня 2021, 09:14

Лукашэнка: ад беларускіх дыпламатаў як ніколі патрабуецца самааддача, адказнасць і дысцыпліна

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дыпламатычнай службы з прафесійным святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння гэта прафесія набыла асаблівае значэнне. Вы знаходзіцеся на пярэднім краі барацьбы за суверэнітэт Рэспублікі Беларусь. Ад вас залежыць умацаванне аўтарытэту нашай краіны на міжнароднай арэне, пошук развязак па спрэчных пытаннях, захаванне тэмпаў знешняга гандлю. Ад кожнага супрацоўніка як ніколі патрабуецца поўная самааддача, адказнае стаўленне да справы і дысцыпліны", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларускія дыпламаты, праяўляючы адданасць і патрытызм, абапіраючыся на напрацаваны вопыт і традыцыі беларускай дзяржаўнасці, могуць дастойна прадстаўляць краіну і эфектыўна абараняць яе нацыянальныя інтарэсы.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву Міністэрства замежных спраў і загранустаноў моцнага здароўя і поспехаў у працы на карысць краіны і народа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі