ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 20 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2021, 10:30

Лукашэнка абвінаваціў Захад у непрыкрытым лабізме эканамічных інтарэсаў з дапамогай санкцый

16 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Пад лозунгам барацьбы за правы чалавека калектыўны Захад ажыццяўляе націск на суверэнныя дзяржавы за кошт абмежаванняў, асіметрычных дзеянняў і гібрыднага ўплыву. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калектыўны Захад ажыццяўляе націск на суверэнныя дзяржавы за кошт абмежаванняў, асіметрычных дзеянняў і гібрыднага ўплыву. Усё гэта адбываецца пад лозунгам барацьбы за нечыя правы. Але мы цудоўна разумеем, што сапраўдным матывам такіх мер з'яўляецца непрыкрыты лабізм сваіх эканамічных, і не толькі, інтарэсаў", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прычым для ўводу санкцый выкарыстоўваюцца цалкам надуманыя прычыны, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён успомніў экстранную пасадку ў Мінску самалёта Ryanair, пасля якой краіны Еўропы ўвялі забарону на выкарыстанне паветранай прасторы Беларусі і закрылі сваё неба для беларускага нацыянальнага перавозчыка - кампаніі "Белавія".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі