ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 24 кастрычніка 2021
Мінск Малавоблачна +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2021, 10:38

Лукашэнка: абвастрэнне канкурэнцыі паміж Захадам і Кітаем можа зламаць сістэму міжнародных адносін

16 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Абвастрэнне канкурэнцыі паміж Захадам і Кітаем можа зламаць сістэму міжнародных адносін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Актуальным фактарам ломкі сістэмы міжнародных адносін становіцца абвастрэнне канкурэнцыі Захаду з Кітаем. Для ўзмацнення свайго ўплыву ў Азіі Еўрасаюз вылучыў ініцыятыву "Глабальна злучаная Еўропа", якая, па сутнасці, з'яўляецца альтэрнатыўнай кітайскаму "Поясу і шляху", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, палітыка Еўрапейскага саюза, разам з эканамічнымі мерамі, прадугледжвае далейшае пашырэнне на ўсход нібыта эталонных "дэмакратыі і еўрапейскіх каштоўнасцей". "Якія гэта каштоўнасці і якая дэмакратыя, мы нядаўна ўбачылі на прыкладзе Афганістана, ды і не толькі", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі