Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 кастрычніка 2022, 13:49

Лукашэнка абурыўся практыкай завышэння цэн на тавары пад выглядам іх абнаўлення

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з эканамічным блокам урада абурыўся практыкай павышэння цэн пад выглядам новых тавараў у абход антыінфляцыйнага заканадаўства і запатрабаваў яе спыніць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што яму вядома аб практыцы абходу антыінфляцыйнага заканадаўства шляхам павышэння цэн на тавары пад выглядам новага тавару. Гэта калі, напрыклад, на прылаўках з'яўляецца ўжо вядомы пакупнікам тавар, але з якой-небудзь нязначнай дабаўкай і па больш высокай цане. Часта такія "метамарфозы" здараюцца з хлебам, малаком, разбіраннем мяса і птушкі. "Бачыце, быў хлеб, кураня - з'явіўся новы тавар! Расчлянілі дохлую курыцу, увапхнулі ў поліэтыленавы пакет - новы тавар! - іранічна выказаўся Аляксандр Лукашэнка. - А людзі вымушаны купляць тыя ж прадукты, але чамусьці па больш высокай цане. Разумееце, да чаго дайшлі: цэлая тушка кураняці каштуе два рублі, а папалам разабраная - пяць рублёў напрыклад. А што здарылася, чаму ў два-тры разы падаражэў тавар? Таму што вы яго папалам разрэзалі?"

"І што, гэтага не бачаць Міністэрства сельскай гаспадаркі, віцэ-прэм'ер і гандаль?" - спытаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў дзейсных мер ад усіх адказных асоб: міністэрстваў гандлю, сельскай гаспадаркі і харчавання, кіраўніцтва абласцей, Камітэта дзяржаўнага кантролю, прафсаюзаў, дэпутатаў.

"На прылаўках павінны быць тавары належнай якасці, у шырокім асартыменце і па справядлівых цэнах. А так званая новая прадукцыя, калі яна і будзе, яна павінна па сваіх спажывецкіх якасцях адрознівацца ад старой", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі