Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 снежня 2019, 13:33

Лукашэнка абнавіў мясцовую вертыкаль улады

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ўзгадніў назначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў, паведамляе БЕЛТА.

На вакантную пасаду першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама ўзгоднены цяперашні старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ігар Часнок. Намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віктар Пранюк стане намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

У Полацкі райвыканкам пераедзе старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама Ігар Марковіч. Яго месца ў Верхнядзвінску пяройдзе першаму намесніку, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Верхнядзвінскага райвыканкама Васілю Шылаву.

Старшынёй Талачынскага райвыканкама стане Алег Лындзін, які ў 2016-2019 гадах кіраваў Дубровенскім райвыканкамам. На пасаду старшыні Нараўлянскага райвыканкама ўзгоднены Сяргей Дылюк, цяпер ён намеснік старшыні Мазырскага райвыканкама.

Першы намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Генадзь Шатуеў пяройдзе на вышэйстаячую пасаду ў Карэлічы, а намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын пераведзены кіраваць Ашмянскім райвыканкамам.

На пасаду старшыні Касцюковіцкага райвыканкама ўзгоднены Аляксандр Гарбачэўскі, цяперашні намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Клімавіцкага райвыканкама. Першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дрыбінскага райвыканкама Сяргей Шчацкі пойдзе на павышэнне ў Крычаўскі райвыканкам.

Мясцовая ўлада таксама абнавілася ў Гомелі і Магілёве. Першы намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Аляксандр Сівакоў узгоднены на пасаду кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада. Пасаду кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва зойме былы дэпутат Пётр Салаўёў: у шостым скліканні Палаты прадстаўнікоў ён быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі